Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымінальную справу журналіста Сацука перадалі ў Сьледчы камітэт


Сяргей Сацук, галоўны рэдактар выданьня «Ежедневник», архіўнае фота
Сяргей Сацук, галоўны рэдактар выданьня «Ежедневник», архіўнае фота

Пасьля ацэнкі «справы Сацука» Сьледчы камітэт прыме рашэньне аб выстаўленьні абвінавачаньня.

Крымінальная справа галоўнага рэдактара выданьня «Ежедневник» Сяргея Сацука перададзеная ў Сьледчы камітэт, паведаміў БелаПАН афіцыйны прадстаўнік дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Юры Кардымон.

Днём раней «справу Сацука» пракамэнтаваў старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю Леанід Анфімаў.

На пытаньне, навошта Сацука вырашылі ўзяць пад варту, калі ўсе дакумэнты і тэхніку канфіскавалі, а межы краін вакол Беларусі закрытыя і зьехаць журналіст ня зможа, Анфімаў адказаў, што было «вельмі шмат выпадкаў, калі межы закрытыя, але падазраваныя знаходзілі шчыліны і пакідалі поле зроку праваахоўных органаў, і ён ня можа прыставіць каля кожнага апэратыўнага супрацоўніка, «каб ён хадзіў зь ім дзень і ноч», бо хоць падазраваны, магчыма і не ўцячэ, ён «можа перашкодзіць абʼектыўнаму расьсьледаваньню».

Ён таксама дапусьціў, што СК можа наогул сказаць,«што мы ня маем рацыі зусім, і спыняць гэта крымінальны перасьлед».

У той жа дзень Эўрапарлямэнт заклікаў Беларусь вызваліць Сацука зьняць зь яго крымінальныя абвінавачаньні, а таксама выконваць міжнародныя абавязальніцтвы ў галіне свабоды слова і сродкаў масавай інфармацыі.

Сяргея Сацука затрымалі прадстаўнікі Камітэту дяржкантролю 25 сакавіка пад Менскам, калі ён з жонкай прыехаў у будаўнічую краму. Пазьней стала вядома, што ў дачыненні да яго распачатая справа паводле ч. 2 арт. 430 КК (атрыманьне хабару паўторна, альбо шляхам вымаганьня, альбо групай асобаў па папярэдняй змове, альбо ў буйным памеры). Пасьля допыту ў ДФР журналіста зьмясцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна. Паводле прэс-службы Дэпартамэнту, Сацук узяў 5000 даляраў хабару за падрыхтоўку публікацыі.

26 сакавіка фінансавая міліцыя правяла ў офісе «Ежедневника» ператрус, канфіскавалі дакумэнты. Родныя і калегі Сацука зьвязваюць затрыманьне зь яго прафэсійнай дзейнасьцю. Напярэдадні «Эўрарадыё» апублікавала ліст, які Сацук прасіў агучыць у выпадку свайго арышту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG