Насамрэч
Няпраўда.
Паводле інфармацыі, якая прыводзіцца ў New York Times (16.03.2020), у ЗША ёсьць 160 тысяч апаратаў вэнтыляцыі лёгкіх. На канец 2019 году ў ЗША жылі 332 865 306 чалавек. Такім чынам, атрымліваецца, што гэтая краіна мае 48 апаратаў на сто тысяч насельніцтва, а не 18, як паведаміла Алена Богдан. Акрамя таго, у рэзэрве ЗША маюць яшчэ 12 700 апаратаў.
Што тычыцца Вялікай Брытаніі і Італіі, то лічбы, названыя намесьніцай міністра аховы здароўя, блізкія да афіцыйных дадзеных па гэтых краінах. На пачатак крызісу каранавірусу Італія мела 5 тысяч апаратаў АШВЛ, або 8,3 апарата на 100 тысяч насельніцтва. Гэта дакладна тая лічба, якую назвала Богдан.
Паводле The Guardian, у Вялікай Брытаніі ёсьць 8175 АВЛ. Гэта 12 апаратаў на 100 тысяч насельніцтва. Паводле намесьніцы міністра аховы здароўя, забесьпячэньне Вялікай Брытаніі АШВЛ нават крыху вышэйшае.
Усе краіны імкнуцца павялічыць колькасьць гэтых апаратаў у разгар пандэміі альбо за кошт іх вытворчасьці, альбо за кошт імпарту.
А вось па падліках Аляксандра Лукашэнкі, у Беларусі ёсьць нават больш АШВЛ, чым сказала Алена Богдан: «У нас каля 3 тысяч апаратаў ШВЛ, плюс наркозныя можна выкарыстоўваць у крайнім выпадку», — заявіў ён 2 красавіка. Гэта значыць — 31 на 100 тысяч, а паводле Алены Богдан — 22.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі