«Названы просты сродак ад каранавірусу. Гэты прадукт ёсьць у кожным доме», — навіну з такім загалоўкам апублікаваў сайт дзяржаўнага тэлеканалу АНТ. Гаворка пра соду. Высьвятляем, ці гэта так.
Са спасылкай на расейскую лекарку-дыетоляга беларускі дзяржаўны тэлеканал АНТ на сваім сайце апублікаваў інфармацыю пра тое, што сода «можа быць карыснай у барацьбе з каранавіруснай інфэкцыяй». Нібыта сода запавольвае распаўсюд інфэкцыі ў арганізьме чалавека і дае магчымасьць выйграць час.
Пазьней з сайта тэлеканалу навіна зьнікла, але ўдалося захаваць скрыншот. Ці праўда гэта?
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі