Лінкі ўнівэрсальнага доступу

1,5 мільярда навучэнцаў ня ходзяць у школы і ВНУ праз каранавірусную пандэмію


Вучні ў пакістанскім горадзе ў Пэшавары, 2014
Вучні ў пакістанскім горадзе ў Пэшавары, 2014

У 165 краінах сьвету школы і ўнівэрсытэты зачынілі свае дзьверы ў сувязі з распаўсюдам вірусу SARS-CoV-2. Гэтыя захады закранулі 87% школьнікаў і студэнтаў, то бок больш чым 1,5 мільярда маладых людзей, паведамляе ЮНЭСКА.

ЮНЭСКА адзначыла, што многія школы і ВНУ перайшлі на дыстанцыйнае навучаньне, перадаючы веды пры дапамозе інтэрнэту, тэлевізіі і радыё.

Рэагуючы на цяжкое становішча ў сусьветным школьніцтве, ЮНЭСКА арганізавала Глябальную кааліцыю ў пытаньнях адукацыі. Гэта аб’яднаньне прадстаўнікоў урадаў, міжнародных арганізацый, фондаў, адукацыйных устаноў, бізнэсу і мэдыякампаній мае стаць плятформай для абмену інфармацыяй і знайсьці прымальныя рашэньні для надзвычайных сытуацый.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG