Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства здароўя: У многіх краінах карантын — псыхалягічная мера


Уладзімер Каранік, міністар аховы здароўя
Уладзімер Каранік, міністар аховы здароўя

Міністар аховы здароўя Беларусі Ўладзімер Каранік у эфіры тэлеканалу «АНТ» расказаў пра захады, якія прымае Беларусь, каб спыніць пашырэньне каранавірусу.​

Паводле Ўладзімера Караніка, Мінздароўя «намагаецца не прагназаваць час пік пашырэньня вірусу».

«Пэрыядычна ўзьнікаюць панічныя чуткі, калі бачаць нашы загады для перапрафіляваньня ложкавага фонду, пачынаюць падсумоўваць ложкі, якія вылучаюцца, кажуць, што гэтых ложкаў недастаткова. Усяго ў краіне 70 тысяч ложкаў — у выпадку неабходнасьці іх можна разгарнуць яшчэ 30 тысяч. Але мы робім усё для таго, каб гэтыя ложкі не спатрэбіліся і каб мы засталіся на пляне „А“, на якім мы цяпер знаходзімся», — паведаміў Уладзімір Каранік.

Паводле яго, увядзеньне карантыну ў многіх краінах — «псыхалягічная мера».

На гэты момант у Беларусі зафіксавалі 76 выпадкаў каранавіруса. Паводле Міністэрства аховы здароўя, 15 пацыентаў выпісаныя, 61 пацыент знаходзіцца ў шпіталях на лячэньні, і частка зь іх ужо атрымалі адмоўныя тэсты і рыхтуюцца да выпіскі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG