Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: у Кітаі маглі маніпуляваць дадзенымі аб каранавірусе


Старшыня КНР Сі Цзіньпін
Старшыня КНР Сі Цзіньпін

Зьвесткі аб новых заражэньнях каранавірусам у кітайскім горадзе Ўхань падпалі пад маніпуляцыі падчас прыезду туды на мінулым тыдні старшыні КНР Сі Цзіньпіна.

Пра гэта расказаў адзін зь мясцовых лекараў у інтэрвію японскаму агенцтву Kyodo. Паводле лекара, перад прыездам Сі некалькі пацыентаў з сымптомамі каранавірусу былі адпушчаныя з карантыну раней за тэрмін, а частку тэстаў прыпынілі.

Суразмоўца Kyodo, які працуе ў адной з карантынных установаў, заклікае не давяраць афіцыйнай статыстыцы: «Колькасьць пацыентаў, якія застаюцца на лячэньні, знарок прымяншаюць, каб прадэманстраваць посьпехі цэнтральнага ўраду ў барацьбе з эпідэміяй».

Нейкага афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі, як і камэнтароў з боку кітайскіх уладаў, на гэты момант няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG