Насамрэч
Няпраўда
Землі Вялікага Княства Літоўскага вельмі моцна пацярпелі ад эпідэміі чумы ў XVII стагодзьдзі. Эпідэмія адбывалася на тле вайны Расеі і Рэчы Паспалітай, баявыя дзеяньні адбываліся пераважна на тэрыторыі княства.
Тады насельніцтва Княства скарацілася ўдвая — з 2.9 мільёнаў чалавек у 1650 годзе да 1.4 мільёнаў у 1667 годзе. Вялікая частка гэтых людзей загінула ў выніку вайны, але немалая частка стала ахвярамі чумы.
У XIX стагодзьдзі (1846-1854) шмат людзей памерлі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі ў выніку трэцяй, самай буйной у гісторыі, пандэміі халеры. Усяго ў сьвеце праз халеру тады памерла больш за мільён чалавек.
Падзяліцеся ў сацыяльных сетках са сваімі сябрамі