Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чацьвёра дзяцей заразіліся каранавірусам у дзіцячым садку ў Нямеччыне


У нямецкай фэдэральнай зямлі Паўночны Рэйн — Вэстфалія пацьверджаныя чатыры заражэньні дзяцей каранавірусам SARS-CoV-2, што выклікае хваробу COVID-19, піша Deutche Welle.

Паводле мясцовых уладаў, усе дзеці, якія заразіліся COVID-19, хадзілі ў адзін і той жа дзіцячы садок у акрузе Гайнсбэрг, выхавацелька якога раней заразілася новым каранавірусам.

З хворых дзяцей толькі адзін мае лёгкія сымптомы прастуды, ва ўсіх стан задавальняльны.

Агулам садок наведвалі 114 дзяцей, зь іх 100 праверылі, яшчэ 14 бацькі не прывезьлі на дабраахвотны тэст.

Успышку ў Нямеччыне папярэдне зьвязваюць з мужам і жонкай з Гайнсбэрга (муж цяпер у крытычным стане). Яны наведвалі карнавальную імпрэзу, многія ўдзельнікі якой захварэлі.

Па стане на раніцу 1 сакавіка ў Нямеччыне выяўленыя 79 выпадкаў COVID-19, зь іх 2 чалавекі знаходзяцца ў крытычным стане, а 16 выпісаныя здаровымі.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG