Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы зьвярнуліся да спэцдакладчыкаў ААН па абарону актывіста, які адбывае 45 сутак арышту


Алесь Круткін, архіўнае фота
Алесь Круткін, архіўнае фота

Праваабаронцы «Вясны» зьвярнуліся да спэцдакладчыкаў ААН па сытуацыі полацкага актывіста Алеся Круткіна, які адбывае 45 сутак запар за менскую акцыю пратэсту супраць паглыбленьня інтэграцыі 20 сьнежня, а таксама за расклейваньне ўлётак у Віцебску, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру.

Звароты накіравалі адразу да трох спэцыяльных дакладчыкаў ААН:

  1. у пытаньні аб праве на свабоду мірных сходаў і асацыяцыяў;
  2. у пытаньні аб заахвочваньні і абароне права на свабоду думак і іх свабоднае выказваньне;
  3. у пытаньні аб стане ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.

Праваабаронцы адзначаюць, што Круткіна пазбавілі волі менавіта за рэалізацыю права на свабоднае выказваньне думкі і на свабоду сходаў.

У зваротах яны гавораць пра неабходнасьць прыняць тэрміновыя захады для вызваленьня Круткіна, які ўжо правёў за кратамі 30 дзён, а таксама не дапусьціць выкананьня судовых рашэньняў аб арышце:

Цягам сьнежня і пачатку студзеня ў гарадах Беларусі прайшлі 202 суды за акцыі пратэсту супраць паглыбленай інтэграцыі з Расеяй. Агульная сума штрафаў, якія прысудзілі 132 актывістам, — каля 65 тысяч даляраў.

Апроч штрафаў, актывістам прысуджалі суткі, — агулам больш за год, ці 375 сутак арышту. «Чэмпіёнам» стаў аршанскі блогер Дзьмітры Казлоў (вядомы пад псэўданімам Шэры Кот), агулам ён атрымаў 120 сутак арышту.

«Паглыбленьне інтэграцыі» Беларусі і Расеі. Што важна ведаць

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, ліпень 2019
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін, ліпень 2019
  • Урады Беларусі і Расеі зьбіраліся ўзгадніць 31 стратэгічны плян інтэграцыі. Паволе расейскага прэм’ер-міністра Дзьмітрыя Мядзьзведзева, няўзгодненым застаўся 1 плян — пра наднацыянальныя органы.
  • Што менавіта зьбіраюцца падпісаць Лукашэнка і Пуцін, а таксама на што пагадзіліся ўрады ў стратэгічных плянах, публічна не агучваецца.
  • Тэма «паглыбленьня інтэграцыі» пачалася зь перамоваў пра кампэнсацыю «падатковага манэўру». Але ў «праграме інтэграцыі» няма кампэнсацыі «падатковага манэўру», бюджэт разьлічылі безь яе.
  • У канцы 2018 году Мядзьведзеў заявіў, што Расея гатовая «праводзіць адзіную палітыку ў галіне падаткаў, цэна- і тарыфаўтварэньня» толькі тады, калі будуць выкананыя ўмовы пагадненьня аб «саюзнай дзяржаве» 1999 году — а гэта агульныя валюта, суд і мытня.
  • Гэтыя ўмовы празвалі «ўльтыматумам Мядзьведзева». Аляксандар Лукашэнка тады адказаў жорстка: маўляў, «шантажаваць марна. Разумею намёкі — уступайце ў склад Расеі. Гэтага ня будзе ніколі».
  • 19 сьнежня 2019 году Ўладзімір Пуцін заявіў, што зь Беларусьсю абмяркоўваюць стварэньне наднацыянальных органаў — кантрольнага і эмісійнага. 23 сьнежня Мядзьведзеў паўтарыў, што без наднацыянальных органаў ня будзе кампэнсацыі «падатковага манэўру» і іншай дапамогі Беларусі.
  • 17 лістапада Лукашэнка абурыўся тым, што расейцы «кожны раз падсоўваюць новыя ўмовы, у выніку мы ў эканоміцы нешта страчваем», і рытарычна спытаў: «На храна патрэбен такі саюз?».
  • Шэраг беларусаў лічаць, што «паглыбленьне інтэграцыі» ўсё ж можа прывесьці да страты незалежнасьці Беларусі. Палітыкі і культурныя дзеячы прынялі 1 сьнежня сумесную заяву «Аб пагрозе Незалежнасьці Беларусі», а 4 сьнежня супраць інтэграцыі выступілі беларускія Telegram-каналы і суполкі «Ўкантакце».
  • Акцыі супраць паглыбленьня інтэграцыі Беларусі і Расеі прайшлі ў Менску ​7, 8, 20 і 21 сьнежня. А таксама ў Горадні, Пінску, Лідзе. За мяжой — у Польшчы, Украіне, Літве, Чэхіі, Вугоршчыне, Бэльгіі, Ізраілі, ЗША, Канадзе.
  • Агульная сума штрафаў пратэстоўцам — каля 65 тысяч даляраў. Таксама ўдзельнікам акцый прысудзілі агулам 375 сутак арышту.

  • 24 сьнежня ў інтэрвію «Эхо Москвы» Лукашэнка заявіў, што акцыі супраць «паглыбленьня інтэграцыі» не былі масавымі («400 чалаек — гэта наша ядро апазыцыі»), і «нехта падказаў, аплаціў, фонды ім даюць прыстойныя грошы». Лукашэнка дадаў, што сам ня пойдзе на тое, «ад чаго яны спрабуюць усьцерагчы беларускі народ», і назваў сябе «галоўны абаронца сувэрэнітэту і незалежнасьці».

Спэцпрапект «Чаму Беларусь не Расея»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG