Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэцыянскі карнавал спынены праз каранавірус


Улады Вэнэцыі адмянілі сьвяткаваньне двух апошніх дзён традыцыйнага гарадзкога карнавалу з прычыны ўспышкі каранавірусу новага тыпу, — паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на губэрнатара вобласьці Вэнэта.

Мерапрыемства, якое штогод зьбірае мільёны турыстаў, будзе спыненае ў ноч на панядзелак. Ад гэтага часу ўступае забарона на ўсе публічныя мерапрыемствы — да першага сакавіка ўключна.

У суботу ўлады Італіі абвясьцілі пра комплекс надзвычайных захадаў, ужытых з прычыны ўспышкі захворваньня. У Вэнэта і Лямбардыі на поўначы краіны абвешчана пра закрыцьцё школ і унівэрсытэтаў. Мясцовым уладам дазволена ўводзіць камэнданцкую гадзіну ў выпадку пагаршэньня сытуацыі.

Гэта зьвязана зь першымі выпадкамі сьмерці эўрапейцаў ад хваробы на тэрыторыі краіны. У пятніцу і суботу ад каранавірусу ў Лямбардыі і Вэнэта памерлі 75-гадовая жанчына і 78-гадовы мужчына. За суткі колькасьць тых, хто заразіўся новай інфэкцыяй ў Італіі падвоілася і перавысіла 120 чалавек.

  • У нядзелю адмененыя тры футбольных матчы сэрыі А: «Аталянта» — «Сасуола», «Інтэр» — «Сампдорыя» і «Вэрона» — «Кальяры». Эўракубкавыя гульні могуць быць перанесеныя або праведзеныя без гледачоў. У панядзелак будзе праверана тэмпэратура ва ўсіх футбалістаў і пэрсаналу гішпанскай «Барсэлёны», якія павінны будуць прыехаць на матчы з нэапалітанскім «Напалі».

  • Абмежаваньні могуць закрануць Тыдзень моды ў Міляне. У нядзелю стала вядома, што модны дом Армані правядзе паказ за зачыненымі дзьвярыма. Гасьцям будзе прапанавана глядзець трансьляцыю на сайце дома, паведамляе агенцтва ANSA.
Як ва Ўкраіне біліся праз страх каранавірусу. ВІДЭА
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:55 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG