Фотапраект "Рэгбісткі"
«Гражданачка» зьявілася ў 2014 годзе, пачыналі дзяўчаты цалкам з нуля. Раней у Беларусі дзявочых камандаў па рэгбі не было. Гэта і прыцягнула.
Першая трэніроўка прайшла ў моцны мароз, па калена ў сьнезе. Празь некалькі месяцаў дзяўчаты ўжо трэніраваліся разам з мужчынскай камандай «Сьцяпянка 300». А летам згулялі зь яшчэ адной навастворанай дзявочай камандай — зь Берасьця.
За 5 гадоў склад каманды паступова мяняўся, апошнія 2 гады ён досыць стабільны. Каманда ўдзельнічае як у чэмпіянаце Беларусі, так і ў міжнародных турнірах. У рэгбі могуць рэалізаваць сябе дзяўчаты любой камплекцыі, любога ўзросту і сацыяльнага статусу. У кожнага гульца, акрамя рэгбі, ёсьць праца, а то і дзьве, таму паўнавартасны склад на трэніроўкі зьбіраецца не заўсёды. Правільней нават сказаць — нячаста.