У Францыі памерла турыстка з КНР, стаўшы першай ахвярай небясьпечнага каранавірусу ў Эўропе, паведамляе ВВС.
Паводле інфармацыі міністра аховы здароўя Францыі, 80-гадовая жанчына прыехала з правінцыі Хубэй — эпіцэнтру каранавірусу 16 студзеня і была зьмешчана на каранцін у шпіталь 25 студзеня.
За межамі Кітая да цяперашняга моманту толькі тры чалавекі памерлі ад каранавірусу — у Ганконгу, на Філіпінах і ў Японіі.
Аднак у самім Кітаі гэта віруснае захворваньне, якое выклікае пнэўманію, ужо забрала жыцьці больш за 1500 чалавек, у асноўным у правінцыі Хубэй.