Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай перасьцярог, што каранавірус робіцца штораз мацнейшы

абноўлена

Мэтро ў Пэкіне, 24 студзеня 2020. Ілюстрацыйнае фота
Мэтро ў Пэкіне, 24 студзеня 2020. Ілюстрацыйнае фота

Кітайскія ўлады заявілі, што сьмяротна небясьпечны каранавірус 2019-nCoV штораз хутчэй набывае здольнасьць перадавацца ад чалавека да чалавека, таму лік заражаных будзе расьці.

Кіраўніца Нацыянальнай камісіі аховы здароўя КНР Ма Цьзяавэй сказала на прэс-канфэрэнцыі ў Пэкіне, што пра прыроду каранавіруса пакуль вядома мала і цяжка прадказаць, якія рызыкі зьвязаныя зь яго мутацыяй, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Ма Цьзяавэй дадала, што інкубацыйны пэрыяд віруса складае ад аднаго да 14 дзён, аднак заражаныя ім могуць перадаваць яго іншым людзям нават на працягу інкубацыі.

У Кітаі, у сувязі з распаўсюджваньнем каранавіруса, у шмат якіх правінцыях былі прадоўжаныя сьвяточныя вакацыі ў гонар Новага году паводле месячнага календара, яки пачаўся 25 студзеня. Раней кітайскія навагоднія вакацыі трывалі шэсьць дзён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG