Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У школах Беларусі зьявяцца намесьнікі дырэктара па вайскова-патрыятычным выхаваньні


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Завучы па вайскова-патрыятычным выхаваньні зьявяцца неўзабаве ў беларускіх школах. Гэтую інфармацыю пацьвердзіла міністэрства адукацыі, перадае​ Interfax.

Кіраўнік вайскова-патрыятычнага выхаваньня будзе забясьпечваць «рэалізацыю ідэалёгіі ў галіне забесьпячэньня ваеннай бясьпекі, у частцы, якая тычыцца грамадзянска-патрыятычнага выхаваньня дзяцей і моладзі».

«У абавязкі такога кіраўніка будуць уваходзіць, у прыватнасьці, плянаваньне, арганізацыя і ажыцьцяўленьне на падставе вучэбна-праграмнай дакумэнтацыі адукацыйнай праграмы і патрабаваньняў санітарных нормаў і правілаў, гігіенічных нарматываў; выхаваньне навучэнцаў у вайскова-патрыятычным кірунку ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі», — паведамляе агенцтва.

Акрамя таго, у абавязкі новых завучаў уваходзіць фармаваньне ў юнакоў і дзяўчат патрыятычнага ўсьведамленьня і маральна-псыхалягічных якасьцяў, неабходных для абароны Айчыны, а таксама абавязковай падрыхтоўкі грамадзян да вайсковай службы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG