Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчы выявілі новыя асяродкі птушынага грыпу на мяжы зь Беларусьсю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Вэтэрынары Люблінскага ваяводзтва выявілі сем новых асяродкаў вірусу птушынага грыпу штаму H5N8, паведамляе TVP.

Вірус знайшлі ў польскіх вёсках Ізьбіца і Жулкеўка, што ў Краснастаўскім павеце Люблінскага ваяводзтва — на поўдзень ад першых фіксацыяў вірусу. Раней яго выявілі на фэрмах у польскай вёсцы Стары Ўсьцімаў у Любартаўскім павеце, што за 43 км ад мяжы зь Беларусьсю і за 82 км ад Берасьця, а таксама ў Велікапольскім ваяводзтве (у цэнтры краіны) — тады за адзін дзень памерлі ня менш за 25 тысячаў індыкоў.

Ці зьвязаныя новыя выпадкі птушынага грыпу з выяўленымі ў Старым Усьцімаве, пакуль не высьветлена. Галоўны вэтэрынарны лекар Польшчы Богдан Канопка заспакойвае: з хваробай разьбіраюцца неадкладна, досьвед падобнай барацьбы ёсьць, працэдуры ўжо распачатыя. Колькі птушак памерла і колькі давядзецца зьнішчыць, не ўдакладняецца.

Лічыцца, што штам вірусу H5N8, выяўлены ў Польшчы, не пагражае людзям (у адрозьненьне ад H5N1, ад якога ў 2003–2017 гадах памерла ня менш за 450 чалавек). Лекары, тым ня менш, адзначаюць, што вірусы могуць перажыць мутацыі, таму рэкамэндуюць палякам часта мыць рукі пасьля кантакту з птушкамі, не ўжываць птушынага мяса без тэрмічнай апрацоўкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG