Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У навагоднюю ноч Дзяды Маразы і Сьнягуркі раздавалі мінакам пратаколы «за ўдзел у навагодніх гуляньнях»


Актывісты кампаніі «Legalize Belarus» раздаюць мінакам «адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у навагодніх гуляньнях»
Актывісты кампаніі «Legalize Belarus» раздаюць мінакам «адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у навагодніх гуляньнях»

Такім чынам актывісты кампаніі Legalize Belarus нагадалі мінакам аб людзях, якія сустракаюць Новы год за кратамі, бо ўдзельнічалі ў акцыі за незалежнасьць Беларусі.

Група Дзядоў Маразоў і Сьнягурак у навагоднюю ноч у Менску раздавала людзям «адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у навагодніх гуляньнях» з інфармацыяй пра арыштаваных, што сустрэнуць новы год у ізалятары.

Такім чынам актывісты кампаніі нагадалі, што некаторыя сустракаюць Новы год за кратамі, бо іх асудзілі на адміністрацыйны арышт за пратэсты супраць інтэграцыі.

Так, кіраўнік Legalize Belarus і экс-кандыдат «Моладзевага блёку» Стась Шашок быў затрыманы ў пад’ездзе свайго дома і на наступны дзень асуджаны на 15 дзён адміністрацыйнага арышту за ўдзел у акцыі ў падтрымку незалежнасьці Беларусі 20 сьнежня.

На 15 содняў быў асуджаны і адзін з лідэраў пратэстаў супраць інтэграцыі з Расеяй Павал Севярынец. Новы год за кратамі сустрэлі таксама Максім Вінярскі, Дзяніс Урбановіч, Яўген Афнагель, Алесь Чахольскі, Леанід Кулакоў, Зьміцер Казлоў і Сяргей Ціханоўскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG