Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада ПЭН-цэнтру заклікае ўлады спыніць перасьлед удзельнікаў пратэстаў


Пратэст супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй у Менску, 21 сьнежня 2019 году
Пратэст супраць інтэграцыі Беларусі з Расеяй у Менску, 21 сьнежня 2019 году

Рада беларускага ПЭН-цэнтру выступіла з заявай да ўладаў з патрабаваньнем спыніць перасьлед удзельнікаў акцый у абарону незалежнасьці Беларусі, перадае БелаПАН.

У заяве адзначаюць, што 26 і 27 сьнежня ў краіне пракацілася хваля затрыманьняў удзельнікаў мірных акцый у абарону сувэрэнітэту Беларусі. Затрыманых судзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Суды выносілі рашэньні пра штрафы і адміністрацыйных арыштах (ад 5 да 10 сутак).

«Цягам апошніх двух тыдняў мы зьяўляліся сьведкамі кампаніі па прыцягненьню да адміністрацыйнай адказнасьці ўдзельнікаў мірных сходаў», — падкрэсьліваецца ў дакумэнце.

Павел Севярынец, грамадзкі дзеяч і пісьменьнік, асуджаны на 15 сутак і аштрафаваны на 50 базавых велічынь (1.275 рублёў).

30 сьнежня прызначаныя суды над сябрамі ПЭН-цэнтру пісьменьнікамі Уладзімірам Някляевым і Ўладзімірам Арловым.

Складзены пратакол на ганаровага старшыню беларускага ПЭН-цэнтру, перакладчыка, рэдактара, мовазнаўца Лявона Баршчэўскага.

«Рада Беларускага ПЭН-цэнтру выступае супраць парушэньня права на свабоду выказваньня, бо суды праходзяць у тым ліку і за інфармаваньне грамадзкасьці пра акцыі ў сацыяльных сетках», — адзначаецца ў заяве.

На Аляксея Прохарава (Віцебск) складзены пратакол за заклікі ў інтэрнэце да ўдзелу ў «жывога ланцуга». Суд Віцебскага раёна вынес рашэньне — 5 базавых велічынь штрафу (127,5 рубля). У Гомелі блогера Сяргея Ціханоўскага (youtube-канал «Краіна для жыцьця») арыштавалі на 15 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. У Менску затрымалі блогера Уладзіміра Цыгановіча (MozgON).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG