Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сабралі 52% грошай, неабходных на кнігу ўспамінаў акадэміка Радзіма Гарэцкага


Радзім Гарэцкі
Радзім Гарэцкі

На выданьне кнігі ўспамінаў вядомага навукоўца і грамадзкага дзеяча Радзіма Гарэцкага сабралі 3164 рублёў з 6000 патрэбных. Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку ініцыятар краўдфандынгу Глеб Лабадзенка.

Грошы зьбіраюць рознымі шляхамі:

  • праз плятформу MolaMola;
  • праз PayPal s.douhushau@gmail.com з пазнакай «на кнігу Гарэцкага»;
  • на банкаўскія карткі.

Што за кніга? Усе гады Гарэцкі занатоўваў успаміны пра свой лёс. Кніга ўпамінаў ужо вярстаецца, яна зьмяшчае амаль 900 старонак.

Навошта краўдфандынг? Паводле Лабадзенкі, у «іншай сытуацыі такую кнігу мела б падрыхтаваць Акадэмія навук ці дзяржава ў цэлым, бо гэта акурат той выпадак, калі пра чалавека кажуць «сумленьне нацыі».

Акадэмік Радзім Гарэцкі нарадзіўся 7 сьнежня 1928 году ў Менску. Доктар геоляга-мінэралягічных навук. Сын аднаго з заснавальнікаў Акадэміі навук Беларусі Гаўрылы Гарэцкага і пляменьнік клясыка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага, расстралянага бальшавікамі. Ягонага бацьку камуністы двойчы асуджалі да сьмерці, але замянілі прысуд на лягеры і ссылкі.

Толькі ў 1969 годзе Радзім Гарэцкі зь сям'ёй вярнуўся ў Менск. Усё жыцьцё займаўся навуковай дзейнасьцю, быў віцэ-прэзыдэнтам Акадэміі навук.

Разам з Рыгорам Барадуліным і Генадзем Бураўкіным стаў суарганізатарам Усебеларускага зьезду за незалежнасьць. Узначальваў Згуртаванне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG