Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справа аб двайным забойстве ў Стоўпцах. Вярхоўны суд разгледзеў скаргу абвінавачанага


Асуджаны Вадзім М., архіўнае фота
Асуджаны Вадзім М., архіўнае фота

Ранейшы прысуд пакінулі бязь зьменаў. Перагляду дамагліся бацькі абвінавачанага ў забойствах падлетка Вадзіма М.

Разгляд скаргі на прысуд Вадзіму М. адбыўся ў пятніцу 20 сьнежня. Як і асноўны працэс, ён адбываўся ў закрытым рэжыме. Журналістам дазволілі прысутнічаць толькі на абвяшчэньні выніку. Акрамя бацькоў Вадзіма М., на разгляд прыехалі таксама родныя загінулай настаўніцы — сястра Алена і сын. Самога Вадзіма ў залі не было.

Вярхоўны суд вырашыў пакінуць вынесены Менскім абласным судом прысуд бязь зьменаў.

Прысуд Вадзіму М. (13 гадоў калёніі і 110 тысяч рублёў кампэнсацыі для сямʼі забітай настаўніцы) Менскі абласны суд вынес 11 верасьня 2019 году (забойства адбылося 11 лютага 2019-га).

Разгляд справы пачаўся 19 жніўня, працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Падчас судовых спрэчак дзяржаўны абвінаваўца папрасіў пакараць Вадзіма М. зьняволеньнем на 13 гадоў. Вядома таксама, што абвінавачаны прызнаў сваю віну часткова. У выніку суд даў Вадзіму М. пакараньне ў выглядзе 13 гадоў калёніі.

Суд таксама пастанавіў спагнаць 110 тысяч рублёў кампэнсацыі для сямʼі забітай настаўніцы.

Вадзіма М. абвінавачвалі ў злачынствах, прадугледжаных:

  • ч. 3 арт. 339 (хуліганства з выкарыстаньнем зброі);
  • пп.1, 6, 13 ч. 2 арт. 139 (забойства дзьвюх і больш асобаў з асаблівай жорсткасьцю з хуліганскіх матываў);
  • ч.1 арт.14 (спроба злачынства);
  • пп.1, 6, 10, 13 ч. 2 арт. 139 (забойства дзьвюх і больш асобаў з асаблівай жорсткасьцю з хуліганскіх матываў і забойства асобы ў сувязі з выкананьнем ёю службовых абавязкаў).

Кніга Дзьмітрыя Гурневіча «Забойства ў цэнтры Эўропы» на svaboda.org

Праз гісторыю горада Стоўпцы, мясцовыя легенды і меркаваньні стаўпецкіх людзей журналіст Радыё Свабода спрабуе зразумець матывы злачынства, якое скаланула ўсю Беларусь.

Частка 1. «Банальнасьць зла» ў транзытным горадзе Стоўпцы

Частка 2. Пахаваньне настаўніцы

Частка 3. Пахаваньне вучня

Частка 4. Чумная зямля

Частка 5. Шляхі ахвяраў і забойцы ў школу № 2

Частка 6. Дом, дзе вырас забойца

Частка 7. Школьнік з аватаркай Шапэнгаўэра

Частка 8. Бацька пра сына: «Я ня мог ім надыхацца»

Частка 9. Чаму шкадуюць забойцу

Частка 10. Ганна Арэнт супраць Лукашэнкі

Частка 11. Як жыхары Стоўпцаў шукалі прычыну трагедыі

Частка 12. Кароткая гісторыя Беларусі

Частка 13. Месца злачынства

Частка 14. Альтэрнатыўныя вэрсіі трагедыі ў Стоўпцах

Частка 15. «Ад зайздрасьці ідуць самыя вялікія праблемы»

Частка 16. Горад у дэпрэсіі, бо людзі ў сабе

Частка 17. Стаўпецкі антыдэпрэсант

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG