Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абаронім незалежнасьць разам — у Нью-Ёрку і Кракаве пратэставалі супраць інтэграцыі. ФОТА


15 сьнежня 2019 году ў Нью-Ёрку і Кракаве адбыліся пікеты тамтэйшых беларусаў супраць паглыбленай інтэграцыі Беларусі з Расеяй.

Беларусы Амэрыкі правялі пратэст супраць інтэграцыі з расеяй каля будынку CNN «Cable New Network».

Пэтыцыя супраць інтэграцыі была перададзена ў CNN.

Таксама сёньня, 15 сьнежня, а 12:30 каля кансуляту Расейскай Фэдэрацыі у Кракаве сабралася каля 60 студэнтаў зь Беларусі, Украіны і Польшчы на акцыю пад лёзунгам «Гэта не інтэграцыя — гэта акупацыя».

Акцыя пачалася з гімна БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». У руках дэманстрантаў былі плякаты «Беларусь — не Расея», «Беларусь будзе вольнай», «Рукі прэч ад Беларусі», «Дыктатура — палітыка монстраў» і «Дзе Расія — там вайна» і іншыя.

Арганізатар і вядучы акцыі Антон Чарапенка падкрэсьліў, што «беларусы для нас, украінцаў, братні народ і мы ня хочам, каб іх напаткаў лёс жыхароў Данбасу і Крыму».

Адзін з лідэраў руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык перадаў прывітаньне ад менскай плошчы Каліноўскага і заклікаў беларусаў Кракава арганізавацца і працягваць акцыі ў падтрымку тых, хто змагаецца на бацькаўшчыне.

Пасьля быў арганізаваны вольны мікрафон, на акцыі выступілі каля 10 прамоўцаў з Польшчы, Беларусі, Украіны і Грузіі.

Таксама сёньня акцыя супраць інтэграцыі з Расеяй адбылася ў Горадні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG