Акцыя за незалежнасьць Беларусі ў Горадні 15 сьнежня сабрала каля сотні чалавек. Падчас акцыі ўдзельнікі спусьцілі на Нёман плыт з пенаплясту для Лукашэнкі і Пуціна, дзе выказалі свой пратэст супраць інтэграцыі з Расеяй.
Як у Горадні спускалі на ваду плыт для Лукашэнкі і Пуціна. ФОТАГАЛЕРЭЯ
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны

Пра акцыю абвясьціў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку сябра Беларускага Народнага Камітэту Мікалай Салянік. Ініцыятары акцыі не зьвярталіся да ўладаў па дазвол. Мітынг быў несанкцыянаваны.
Як патлумачыў экс-кандыдат у дэпутаты Вадзім Саранчукоў, стары мост і найбліжэйшыя вуліцы абралі таму, што гэта месца ў цэнтры гораду, празь яго праяжджае і праходзіць вялікая колькасьць людзей.
«Не аддамо сваю краіну, якую нашы дзяды палівалі сваёй крывёю... Мы ня хочам рабіць нічога супрацьзаконнага. Мы — незалежная краіна. Мы цэнім і любім яе, і будзем усімі дасяжнымі шляхамі яе абараняць», — заклікаў горадзенцаў далучыцца да мітынгу Мікалай Салянік.
А 15:00 людзі расьцягнуліся ў ланцуг уздоўж мота і ўзяліся за рукі. Ланцуг быў карацейшы, чым сам мост. Удзельнікі трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі і плякаты з надпісамі «Дзе Расея — там вайна», «Беларусь не прадаецца», «Народзе, тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над табою м.. ля [жыхар Масквы] ўжэ ня будзе. Кастусь Каліноўскі».
Мінакі, раварысты віталі сабраных словамі «Жыве Беларусь», кіроўцы аўтамабіляў актыўна сыгналілі.
«Я не хачу, каб беларускія грамадзяне калісьці сталі „грузам-200“ з Сырыі, Данбасу і іншых краін. Лепей маленькі дыямэнт як нашая краіна, а ня гэты камень — вялікая Расея», — пракамэнтавала сваю прысутнасьць Сьвятлана.
«Не хачу, каб Расея прыйшла сюды. У яе і так шмат праблем, няхай вырашае сама, а мы неяк самі. Я хачу мець краіну незалежнай, з кірункам не на Ўсход, і жыць ня так, як на Усходзе. Дыктатура ніколі не была добрай», — патлумачыла Ірына, якая прыйшла на акцыю разам з малой унучкай.
Міліцыянт папярэдзіў удзельнікаў пра адказнасьць за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве.
Людзі ў цывільным здымалі ўсё, што адбывалася, на камэру.
Напрыканцы акцыі ўдзельнікі спусьціліся з мосту да Нёмана і пусьцілі на ваду плыт з пенаплясту. Да яго была прымацаваная рэзалюцыя супраць інтэграцыі з Расеяй.
«Мы заяўляем аб нелегітымнасьці любых пагадненьняў, якія падпішуць прадстаўнікі сёньняшніх кіруючых рэжымаў Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі», — гаворыцца ў рэзалюцыі.
Аўтары звароту заклікалі міжнародную супольнасьць праявіць салідарнасьць зь беларускім народам і ўвесьці дадатковыя санкцыі, калі нейкія пагадненьні будуць падпісаныя 20 сьнежня.
Паводле задумы арганізатараў, плыт з рэзалюцыяй мае даплыць па Нёмане да Балтыйскага мора і Фінскага заліву, да Пецярбургу, дзе 20 сьнежня кіраўнікі Беларусі і Расеі будуць весьці перамовы аб «інтэграцыі» дзьвюх краін.
Копію рэзалюцыі плянуюць даслаць таксама ў амбасаду Расеі ў Беларусі.
Акцыя доўжылася каля гадзіны. Падчас акцыі затрыманьняў не было.
Апошні раз апазыцыйныя вулічныя масавыя акцыі ў Горадні ладзіліся ўвесну 2017 году, калі пратэставалі «недармаеды».
Гэтая публікацыя падрыхтаваная пры выкарыстаньні інфармацыі БелаПАН.