Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пры пажары на расейскім авіяносцы «Адмірал Кузьняцоў» загінуў вайсковец, лёс яшчэ аднаго невядомы


Пажар на расейскім крэйсэры-авіяносцы «Адмірал Кузьняцоў», 12 сьнежня 2019 году
Пажар на расейскім крэйсэры-авіяносцы «Адмірал Кузьняцоў», 12 сьнежня 2019 году

Пры пажары на адзіным расейскім крэйсэры-авіяносцы «Адмірал Кузьняцоў» загінуў вайсковец-кантрактнік. Яго цела было знойдзенае падчас агляду судна. Працягваюцца пошукі яшчэ аднаго зьніклага, паведамляе ТАСС.

Яшчэ 12 чалавек пацярпелі ў выніку пажару, стан аднаго зь іх ацэньваецца як цяжкі, адзінаццаці — як сярэдняй ступені цяжкасьці.

Каля 5-й раніцы 13 сьнежня адкрытае гарэньне было ліквідавана. Плошча пажару склала 500 кв. мэтраў, паведамілі ТАСС у экстраных службах.

Пажар на авіяносцы «Адмірал Кузьняцоў» здарыўся днём 12 сьнежня.

Як піша «Коммерсант» са спасылкай на крыніцы, прычынай пажару стала пападаньне зварачнай акаліны на кінутае ў труме сьмецьце. Паколькі адходы збольшага складаліся з прамасьленага рызьзя і пілавіньня, якімі выціраюць разьлітыя падчас рамонту розныя змазачныя матэрыялы і растваральнікі, сьмецьце ўспыхнула імгненна. Хуткаму распаўсюду агню і дыму спрыялі скразьнякі і вэнтыляцыя.

Па факце здарэньня заведзеная крымінальная справа аб парушэньні правілаў бясьпекі.

  • Цяжкі крэйсэр-авіяносец «Адмірал Кузьняцоў» — адзіны авіяносец у складзе расейскага флёту. Ён уведзены ў эксплуатацыю ў 1991 годзе, браў удзел у вайсковай апэрацыі Расеі ў Сырыі. У 2017 годзе, калі крэйсэр вяртаўся з Міжземнага мора, дзе ўдзельнічаў у сырыйскай апэрацыі, адбылася аварыя — ён страціў два зьнішчальнікі пры заходзе на пасадку. Пасьля гэтага «Адмірал Кузьняцоў» прыбыў у Севераморск на рамонт. У 2018 годзе плывучы док, у якім ён рамантаваўся, патануў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG