Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жонка прэм'ер-міністра Беларусі расказала, чаму ён размаўляе дома па-беларуску


Сяргей Румас
Сяргей Румас

Жонка прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса Жанна расказала ў інтэрвію Tut.by, што ў іх сямʼі ёсьць традыцыя тры разы на тыдзень увечары размаўляць па-беларуску.

Паводле Жанны Румас, ініцыятарам гэтага летась стаў прэмʼер-міністар пасьля прызначэньня.

«Сяргей прыйшоў дадому і сказаў, што „трэба пачынаць размаўляць па-беларуску“. Было нейкае мерапрыемства, і ён зразумеў, што ня можа хутка і якасна падтрымаць размову. Тумблер у галаве адразу не пераключаецца».

Жанна Румас лічыць, што цяпер у Беларусі мала папулярызуецца беларуская мова, раней на тэлебачаньні і радыё было больш беларускай мовы. Цяпер на тэлебачаньні ў прайм-тайм можна даваць больш перадач па-беларуску, сказала Жанна Румас.

Закон «Аб дзяржаўнай службе» ў арт. 24 адзначае, што для паступленьня на дзяржаўную службу чалавек мусіць валодаць беларускай і расейскай дзяржаўнымі мовамі, а не адной зь іх.

Закон «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў» гарантаваў, што чыноўнікі мусяць адказваць на пісьмовы зварот на той дзяржаўнай мове, на якой напісаны зварот. Але закон нічога ня кажа пра вусныя звароты.

Тым часам за пісьмовы адказ не на мове звароту чыноўніка могуць аштрафаваць паводле артыкула 9.22 КаАП «Парушэньне заканадаўства аб мовах» на суму ад 4 да 10 базавых велічыняў (102–255 рублёў). Але ўлады сёлета заблякавалі законапраект аб падтрымцы беларускай мовы — яго нават не ўключылі ў плян падрыхтоўкі для абмеркаваньня ў Палаце прадстаўнікоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG