Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сьледчага з Барысава завялі крымінальную справу за фальсыфікацыю доказаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На сьледчага Барысаўскага раённага аддзелу Сьледчага камітэту завялі крымінальную справу за фальсыфікацыю доказаў, паведаміў телеграм-канал ведамства.

Па выніках праверкі, якую праводзіла галоўнае ўпраўленьне працэсуальнага кантролю Сьледчага камітэту, заведзеная крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 395 Крымінальнага кодэксу Беларусі (фальсыфікацыя доказаў), гаворыцца ў паведамленьні.

«Прынцыповая пазіцыя кіраўніцтва Сьледчага камітэту застаецца нязьменнай і накіраваная на жорсткае і поўнае выкараненьне супрацьпраўных з’яваў ва ўласных шэрагах», — адзначаецца ў паведамленьні СК.

У жніўні 2019 году Лукашэнка ўчыніў «разнос» на нарадзе з прадстаўнікамі праваахоўных органаў, заявіў: «Некаторыя ў пагонах прыбурэлі і абарзелі». Ён заявіў, што агучвае дэталі з «сакрэтнага дакладу».

У прыватнасьці, Лукашэнка казаў пра:

  • Кепскае сьледзтва і збор доказаў («паверхнева» правяраюць заявы аб злачынствах, павольна выяўляюць злачынцаў, сьледчыя зьбіраюць доказы задоўга і з парушэньнямі, выстаўляюць неабгрунтаваныя абвінавачаньні і інш.)

Злоўжываньні ўладай і гвалтам (праваахоўнікі ціснуць на падазраваных, абвінавачаных, абаронцаў і судзьдзяў, фальсыфікуюць доказы і заключэньні экспэртызаў, схіляюць да даваньня «патрэбных» паказаньняў або адмовы ад заяваў, ужываюць гвалт і спэцсродкі).

  • Кіданьне за краты невінаватых (неабгрунтавана пачынаюць крымінальныя справы і кідаюць за краты, гоняцца за статыстыкай і колькасьцю распачатых спраў).
  • Накіраваньне справы ў суд без аналізу доказаў (пракурорскія работнікі слаба кантралююць законнасьць дасудовай вытворчасьці, не аналізуюць доказы пры накіраваньні справы ў суд, а абвінаваўцы падтрымліваюць па іх абвінавачаньні).
  • «Палачная сыстэма» (органы працуюць на статыстыку, праз завышаныя паказьнікі зьніжаецца якасьць расьсьледаваньняў, сьледчыя ўхіляюцца ад складаных спраў).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG