Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Невядомыя напалі на здымачную групу Радыё Свабода падчас шэсьця мітынгоўцаў да ЦВК. ВІДЭА


Пасьля мітынгу на Пляцы Волі «Эўрапейскай Беларусі» калёна ўдзельнікаў вырушыла на плошчу Незалежнасьці да будынку ЦВК. Па дарозе невядомыя атакавалі здымачную групу Радыё Свабода. Пашкоджаная камэра.

Відэа ўзята са стрыму кампаніі «Эўрапейская Беларусь».

У шэсьці да Дому ўраду браў удзел палітык Павел Севярынец. Камэнтуючы напад на здымачную групу Радыё Свабода і некаторых удзельнікаў шэсьця, Севярынец у інтэрвію Свабодзе заявіў:

«Некаторыя людзі ў сілавых структурах Беларусі зацікаўленыя ў тым, каб зрабіць выгадную для Масквы карцінку. Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка павінен пра гэта задумацца».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG