За тры дні датэрміновага галасаваньня на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў яўка выбарнікаў склала 19,43%. Такія дадзеныя разьмешчаны на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.
Паводле зьвестак Цэнтрвыбаркама, у Берасьцейскай вобласьці прагаласавалі 17,74% выбаршчыкаў ад агульнай колькасьці ўключаных у сьпісы па рэгіёне. У Віцебскай вобласьці яўка склала 21,15%, у Гомельскай — 21,01%, у Горадзенскай — 18,49%.
У Менскай вобласьці на выбарчыя ўчасткі за два дні датэрміновага галасаваньня прыйшлі 19,97% выбаршчыкаў, у Магілёўскай — 21%, у Менску — 17,3%.
Усяго ў сьпісы выбарнікаў уключаныя амаль як 6,9 млн чалавек.