Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 1 кг какаіну беларуса асудзілі на 13 гадоў, расейца — на 15


Суд Барысаўскага раёну 30 кастрычніка агучыў вырак па справе 39-гадовага жыхара Берасьця і 40-гадовага грамадзяніна Расеі і Нямеччыны, у якіх знайшлі кіляграм какаіну.

Абвінавачаныя набылі ў Эўразьвязе 1003,98 грама лацінаамэрыканскага какаіну і 17,84 грама гашышу, у сакавіку з Польшчы перавозілі наркотыкі ў тайніку мікрааўтобуса па Беларусі, накіроўваліся ў Расею, дзе меркавалі прадаць наркотыкі. Ды на трасе М-1 іх затрымалі байцы беларускага спэцназу.

Беларуса прызналі вінаватым у захоўваньні і перавозцы асабліва небясьпечных наркотыкаў у складзе групы (ч. 4 арт. 328) і ў паўторным незаконным перавозе іх празь мяжу (ч. 3 арт. 328-1). Па суме прысудаў з улікам частковага складаньня пакараньняў за паўторныя злачынствы яму прызначылі 13 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Грамадзяніна Расеі і Нямеччыны прызналі вінаватым у тым жа і прызначылі яму 15 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Раней праваахоўнікі называлі арганізатарам схемы менавіта расейца.

У Міністэрстве ўнутраных справаў заявілі, што даўно вялі распрацоўку гэтай «эўрапейскай міжнароднай групы, што ўваходзіць у склад усясьветнага наркасындыкату».

Прысуд яшчэ не набыў законнай моцы і можа быць абскарджаны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG