Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны: Крэмль будзе гуляць на пагаршэньне эканамічнай сытуацыі ў Беларусі


Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

Апазыцыйны расейскі палітык Аляксей Навальны падчас свайго выступу на Форуме Нямцова ў Варшаве адзначыў, што транзыт улады ня стане праблемай для Крамля і можа быць вырашаны шляхам магчымага аб’яднаньня Расеі і Беларусі.

Паводле Аляксея Навальнага, расейскае кіраўніцтва хацела б стварэньня фэдэратыўнай ці канфэдэратыўнай дзяржавы зь Беларусьсю, бо такім чынам «Пуцін нібыта занава зойдзе на першы тэрмін у новую дзяржаву».

Навальны сказаў, што галоўнай перашкодай гэтым плянам зьяўляецца дасьведчаны ў інтрыгах «Анатолий Григорьевич Лукашенко». Паводле расейскага палітыка, улады ў Крамлі будуць «гуляць на пагаршэньне эканамічнай сытуацыі» ў Беларусі і спрабаваць прадаць беларусам ідэю: «Прыходзьце да нас, заробак будзе ў два разы вышэйшы».

Аляксей Навальны і амэрыканскі палітоляг Фрэнсіс Фукуяма 9 кастрычніка ў Варшаве правялі дыскусію пра Расею. Вяла дыскусію журналістка Жанна Нямцова, дачка Барыса Нямцова. Тэлеканал «Настоящее время» вёў трансьляцыю дыскусіі.

Адказ Навальнага пра Беларусь прыблізна ад 1:28:30

Паводле Навальнага, Крэмль ужо мае магчымыя кандыдатуры пераемніка для прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна.

«Цяпер як мінімум два чалавекі — Сяргей Шайгу і Сяргей Лаўроў — якія ва ўмовах нядопуску апазыцыйных кандыдатаў выйграюць выбары з такім жа вынікам, як і Пуцін», — сказаў ён.

У Варшаве 9-10 кастрычніка праходзіць штогадовы Форум Барыса Нямцова — канфэрэнцыя, якая аб’ядноўвае палітыкаў, актывістаў, прадстаўнікоў інтэлігенцыі і журналістаў, якія падзяляюць лібэральныя каштоўнасьці і зацікаўленых у наладжваньні дыялёгу паміж расейцамі і эўрапейцамі. Форум прысьвечаны спадчыне Барыса Нямцова, былога першага віцэ-прэм’ера ўраду Расеі і лідэра апазыцыі, забітага ў 2015 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG