Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні жанчына спрабавала спусьціцца з вакна па прасьцінах і разьбілася


Фота Сьледчага камітэту Беларусі
Фота Сьледчага камітэту Беларусі

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, 36-гадовая жанчына, спускаючыся па зьвязаных прасьцінах з вакна сваёй кватэры ў Горадні на 4 паверсе, не ўтрымалася і ўпала, паведамляе Сьледчы камітэт.

Пра тое, што ля аднаго з жылых дамоў Горадні знойдзенае цела жанчыны, паведамілі ў міліцыю 4 кастрычніка відавочцы.

Паводле інфармацыі сьледчых, жанчына жыла адна, злоўжывала алькаголем. Напярэдадні ўвечары былы муж зачыніў яе ў кватэры, спрабуючы засьцерагчы ад ужываньня алькаголю.

На месцы здарэньня працуе сьледча-апэратыўная група, якая высьвятляе ўсе абставіны трагедыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG