У гарадзкім пасёлку Азарычы, што ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, 2 кастрычніка быў затрыманы мясцовы 47-гадовы сьвятар. Яго падазраюць у забойстве жонкі, якую раніцай знайшлі мёртвай.
Падчас затрыманьня мужчына знаходзіўся ў стане алькагольнага апʼяненьня.
Афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту па Гомельскай вобласьці Марыя Крываногава пацьвердзіла Свабодзе гэтыя зьвесткі.
Забітую знайшлі з нажавымі раненьнямі ў яе дома. Меркавана, забойства адбылося ноччу.
Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за забойства. Паводле ч. 1 арт. 139 затрыманаму можа пагражаць ад 6 да 15 гадоў турмы.
Затрыманы, 1972 году нараджэньня, служыць настаяцелем у храме Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла.