Жыхарам Парагваю дазволілі вырошчваць канабіс у мэдычных мэтах. А грамадзянам, якія жывуць у нястачы, Міністэрства аховы здароўя гатовае раздаваць каноплі бясплатна.
Цяпер людзі, якія вырошчваюць і апрацоўваюць марыхуану для выключна самастойнага і мэдычнага спажываньня, будуць вызваленыя ад крымінальнай адказнасьці.
Адпаведны законапраект ухваліў сэнат Парагваю. Права вырошчваць марыхуану атрымаюць хворыя на эпілепсію, анкалягічныя, дэгенэратыўныя і іншыя захворваньні.
Міністар аховы здароўя Хуліа Масалэні заявіў таксама, што будуць выдавацца ліцэнзіі на вытворчасьць і кантраляваную камэрцыялізацыю мэдычнай марыхуаны.
Мэдычнае выкарыстаньне марыхуаны і прэпаратаў на яе аснове дазволена ў Чэхіі, Польшчы, Харватыі, шэрагу рэгіёнаў Італіі і некаторых іншых краінах.