Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сын загінулай настаўніцы пасьля прысуду Вадзіму М.: «Што яму перашкодзіць паўтарыць гэта зноў?»

абноўлена

На судзе пасьля абвяшчэньня прысуду
На судзе пасьля абвяшчэньня прысуду

13 гадоў калёніі і 110 тысяч рублёў кампэнсацыі для сямʼі забітай настаўніцы прысудзіў Менскі абласны суд 11-клясьніку Вадзіму М. за двайное забойства ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 11 лютага 2019 году. Дзяржаўны абвінаваўца пасьля паседжаньня выйшаў да журналістаў, але на большасьць пытаньняў адказаць ня змог, бо працэс быў закрыты.

Судзьдзя зачытаў толькі рэзалютыўную частку прысуду, гэта заняло каля трох хвілін. Потым родныя ахвяр і абвінавачанага хутка сышлі з залі. Даць невялікі камэнтар пагадзіўся толькі сын загінулай настаўніцы.

«Гэта максымальны тэрмін, але людзей усё адно не вярнуць, — сказаў пасьля прысуду сын загінулай настаўніцы Марыны Пархімовіч. — Ён забіў чалавека, які даваў іншым веды. Такім, як Аляксандар Раманаў. Раманаў мог праславіць ня толькі Стоўпцы, але і краіну ў цэлым. Грамадзтва згубіла такіх людзей, а атрымала аднаго такога. Чалавек проста беспрычынна забіў людзей, як аказалася. Што яму перашкодзіць паўтарыць гэта? Ці раскаяўся ён? На словах можна раскаяцца. Вы бачылі яго вочы?»

Пракурор Ягор Сітнік, які прысутнічаў на працэсе ў якасьці дзяржаўнага абвінаваўцы, таксама пагадзіўся пагаварыць з журналістамі. Ён паведаміў, што злачынства было зьдзейсьненае «з хуліганскіх памкненьняў», а 13 гадоў калёніі — максымальна магчымае пакараньне ў дадзеным выпадку. На пытаньні, якія тычыліся разгляду справы і стану здароўя абвінавачанага, пракурор адказваць адмовіўся, спаслаўшыся на закрытасьць працэсу.

Забойства ў стаўпецкай школе. Асноўнае

  • Паводле сьледзтва 11 лютага ў стаўпецкай сярэдняй школе № 2 вучань 10 клясы напаў з нажом на настаўніцу і трох вучняў.
  • 50-гадовая настаўніца гісторыі і грамадазнаўства і вучань 11 клясы загінулі, двух аднаклясьнікаў нападніка шпіталізавалі з раненьнямі.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальныя справы за забойства двух і больш чалавек і спробу забойства. Паводле ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусі нападніку могуць прысудзіць ад 8 да 12 гадоў турмы.

Кніга Дзьмітрыя Гурневіча «Забойства ў цэнтры Эўропы» на svaboda.org

Праз гісторыю горада Стоўпцы, мясцовыя легенды і меркаваньні стаўпецкіх людзей журналіст Радыё Свабода спрабуе зразумець матывы злачынства, якое скаланула ўсю Беларусь.

Частка 1. «Банальнасьць зла» ў транзытным горадзе Стоўпцы

Частка 2. Пахаваньне настаўніцы

Частка 3. Пахаваньне вучня

Частка 4. Чумная зямля

Частка 5. Шляхі ахвяраў і забойцы ў школу № 2

Частка 6. Дом, дзе вырас забойца

Частка 7. Школьнік з аватаркай Шапэнгаўэра

Частка 8. Бацька пра сына: «Я ня мог ім надыхацца»

Частка 9. Чаму шкадуюць забойцу

Частка 10. Ганна Арэнт супраць Лукашэнкі

Частка 11. Як жыхары Стоўпцаў шукалі прычыну трагедыі

Частка 12. Кароткая гісторыя Беларусі

Частка 13. Месца злачынства

Частка 14. Альтэрнатыўныя вэрсіі трагедыі ў Стоўпцах

Частка 15. «Ад зайздрасьці ідуць самыя вялікія праблемы»

Частка 16. Горад у дэпрэсіі, бо людзі ў сабе

Частка 17. Стаўпецкі антыдэпрэсант

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG