Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навальны заявіў пра посьпех сваёй стратэгіі «Разумнага галасаваньня». Што гэта такое


Выбары ў Расеі
Выбары ў Расеі

Апазыцыйныя кандыдаты атрымалі 20 з 45 месцаў у Маскоўскай гарадзкой думе па выніках выбараў у нядзелю. Вынікі падліку 99% бюлетэняў апублікаваныя на сайце гарадзкой выбарчай камісіі.

Яўка на выбарах склала 21,7% — для перамогі ў акругах кандыдатам, як правіла, хапала 10-15 тысяч галасоў.

13 кандыдатаў з 20 — гэта праўстаўнікі КПРФ. У Расеі яны лічацца апазыцыяй Уладзімеру Пуціну і партыі «Адзіная Расея». Упершыню з 2005 года ў Масгардуме будзе прадстаўлена партыя «Яблоко»: выбары выйгралі тры яе кандыдата і адзін, падтрыманы партыяй, адзначае выданьне The Bell. Тры чалавекі перамаглі ад «Справядлівай Расеі».

Палітык Аляксей Навальны заявіў пра посьпех сваёй стратэгіі «разумнага галасаваньня».

Аляксей Навальны
Аляксей Навальны

«Разумнае галасаваньне»

Коратка пра сутнасьць ідэі:

  • Да выбараў у Масгардуму ня быў дапушчаны шэраг незалежных кандыдатаў, у тым ліку прыхільнікі Навальнага. Іх нядопуск да выбараў стаў падставай для масавых вулічных пратэстаў у Маскве ў ліпені і жніўні.
  • Штаб Навальнага ў выніку прапанаваў сваю стратэгію — ён заклікаў галасаваць ва ўсіх 45 выбарчых акругах Масквы за тых кандыдатаў, якія маюць шанцы абыйсьці стаўленікаў мэрыі. Ён апублікаваў свой сьпіс «Разумнага галасаваньня» ў Маскве і іншых рэгіёнаў.
  • Мэта гэтай стратэгіі — парушыць манаполію парпуцінскай «Адзінай Расеі» у гарадзкім парлямэнце.
  • Навальнага крытыкавалі за гэтую ідэю. Крытыкі сьцьвярджалі, што яго ідэя хаця і рацыянальная, але амаральная, паколькі выбарцы мусілі аддаць голас за кандыдатаў, чужых ім па поглядах.
  • Афіцыйна на выбарах у Масгардуму няма кандыдатаў, вылучаных ад «Адзінай Расеі» — усе яны пайшлі як самавылучэнцы праз рэзкае зьніжэньне папулярнасьці партыі. 25 зь іх прайшлі гарадзкую думу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG