Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ паведамілі пра сьмерць траіх расейскіх вайскоўцаў у Сырыі. Міністэрства абароны Расеі гэта адмаўляе


У Сырыі загінулі трое расейскіх вайскоўцаў і яшчэ двое атрымалі цяжкія раненьні. Пра гэта паведамляе расейскае інфармацыйнае выдавецтва «Ведомости» са спасылкай на вайскова-дыпляматычную крыніцу і арабскі інфармацыйны сайт Al-Masdar News.

Суразмоўца «Ведомостей» таксама паведаміў, што афіцэры загінулі 4 верасьня ў раёне населенага пункта Джурын, на тэрыторыі пад кантролем сырыйскіх уладаў. Паводле папярэдніх дадзеных, выбухнулі дзьве міны. Вайскоўцы атрымалі раненьні ад аскепкаў, удакладняе выданьне «Ведомости».

Al-Masdar спасылаецца на чальцоў сырыйскай групоўкі «Фронт нацыянальнага вызваленьня», якая падтрымліваецца Турэччынай. Яны сьцьвярджаюць, што расейскія вайскоўцы, якія зьбіраліся ісьці на іх ў наступ, трапілі ў іх засаду ў раёне населенага пункту Аджаз на ўсходзе правінцыі Ідліб.

Міністэрства абароны Расеі інфармацыю аб сьмерці вайскоўцаў аспрэчвае.

Гаворка можа ісьці пра два розныя інцыдэнты. Дасьледчая група Conflict Intelligence Team адзначае, што адлегласьць паміж названымі населенымі пунктамі — Аджаз і Джурын — складае 60 кілямэтраў.

31 жніўня сырыйскі бок у аднабаковым парадку ўвёў рэжым спыненьня агню ў зоне дээскаляцыі ў правінцыі Ідліб. Аб’ява была зроблена пасьля ўзяцьця горада Хан-Шэйхун.

  • Расея пачала ваенную апэрацыю ў Сырыі ўвосень 2015 году. Ваенная дапамога аказваецца войскам сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада. Акрамя вайсковых лётчыкаў, у Сырыі прысутнічаюць і расейскія вайсковыя дарадцы і вайсковая паліцыя, а таксама, па мностве паведамленьняў, найміты так званых прыватных вайсковых кампаній, афіцыйна не зьвязаных зь Мінабароны Расеі.
  • Паводле афіцыйных дадзеных, падчас ваеннай апэрацыі ў Сырыі ў выніку баявых дзеяньняў загінулі больш за 40 расейскіх вайскоўцаў. Яшчэ 50 чалавек адносяць да страт небаявога характару. У гэтую статыстыку не ўваходзяць страты сярод расейскіх наймітаў, у тым ліку з «ЧВК Вагнера», пра прысутнасьць якіх у Сырыі шмат паведамлялі незалежныя СМІ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG