Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыцьцё


Юзэф Хэлмоньскі «Бабіна лета» (1875)
Юзэф Хэлмоньскі «Бабіна лета» (1875)

Лета, восень, зiма i вясна заўсёды зьдзiўляць. Марыш аб іх, калi яны яшчэ далёка, i ўсё табе здаецца прыгажэйшым i прывабнейшым за тое, што якраз перад вачыма. Аб цёплым леце марыш зiмой, калі гуляе злая завiруха, а мароз балюча шчыпае ў твар. А летам, калi прыходзіць невыносная сьпякота, ад якой няма чым дыхаць, марыш пра марозную зіму. Увосень, калi штодзень iдуць дажджы, жаўцеюць дрэвы і па-старэчы баляць косьцi, марыш пра першы вясновы падсьнежнiк. А вясной, корпаючыюся ў вольны час у гародзе, марыш пра восеньскi плён.

Так i ў жыцьцi. Зьдзейсьненыя мары аказваюцца не зусім такімі прывабнымi, як калі яны нараджаліся.

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

«100 словаў» — літаратурны праект, у якім удзельнічаюць чытачы сайту Свабоды. Меркаваньні, выказаныя ў гэтай рубрыцы, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG