Паводле мапы Нацыянальнага кадастравага агенцтва, для палётаў бесьпілётнікаў закрылі амаль 40 км² Менску.
Цяпер нельга лётаць над Драздамі, Радужным пасёлкам, Алімпік-паркам, заказьнікам «Лебядзіны», вадасховішчам Дразды і часткай Заслаўскага вадасховішча.
Забароненая для палётаў зона цяпер закрывае прастору між дзьвюма рэзыдэнцыямі Лукашэнкі — «Дразды» на поўдні і «Заслаўе» на поўначы.