«Выбары — не панацэя. Усё залежыць ад пэрсоны, ад асабістых якасьцяў чалавека, якога абралі прэзыдэнтам. А не ад таго, наколькі гэта дэмакратычна зроблена»
«На нас без канца ідзе ціск наконт таго, калі будуць усюды прымяняцца празрыстыя скрыні для галасаваньня. Адразу магу сказаць: гэта ўжо ня модна. Больш за тое, гэта супярэчыць міжнародным стандартам»
«Людзям трэба даць надзею, толькі тады яны будуць уступаць у партыі. А такую надзею — магчымасьць абраньня — падарыць можа ім толькі прапарцыйная ці зьмяшаная выбарчая сыстэма. У адваротным выпадку нашы партыі будуць працягваць згасаць»
«Я выдатна ведаю, што ніколі нікога не задаволіць пытаньне складу камісій. Апазыцыю не задаволіць таму, што там занадта шмат намэнклятуры. А намэнклятура ніколі туды не ўвядзе вялікую колькасьць «вольных мастакоў»
«Формы і мэтады работы Цэнтральнай камісіі засталіся ранейшымі. Якія былі ў 2001 годзе, такія і цяпер»
«Я нават не ўяўляю, што магла б зрабіць для апазыцыянэра, нават калі б у душы кахала яго да паўсьмерці!»
«Датэрміновае галасаваньне вельмі эфэктыўнае. Калі ўзяць выбары 2016 году, то 31% выбаршчыкаў прагаласавалі на выбарах датэрмінова»
«Ды ўсё грамадзтва думае, як лепш капусту нашаткаваць, салянкі нарабіць, баршчу наварыць!»
«Другі тур заўсёды непрадказальны. Другі тур абвастрае перадвыбарчую барацьбу і супярэчнасьці ў грамадзтве. Таму я супраць. Гэта ўвогуле распальвае палітычнае асяродзьдзе»
«Яўка моладзі — хворая тэма любых выбараў. Гэта агульнаўсясьветная практыка. Але ў нас яшчэ і паступаюць скаргі ад студэнтаў на тое, што іх занадта актыўна запрашаюць на выбарчыя ўчасткі. Магу заўважыць: нічога дрэннага ці супрацьзаконнага на самой справе ў гэтым няма»
«Гэтым „жанчынам“ рабіць няма чаго! Сядзелі б дома, боршч варылі. А не па плошчах шасталі. Мне ў галаву гэта ня прыйдзе. Гэта ганьба для жанчыны — удзельнічаць у падобных мерапрыемствах»
«Толькі каб нічога не сарвалася, усё прайшло чыста. І галоўнае — каб выбары не пацягнулі за сабой моцных грамадзкіх хваляваньняў»
Сёлета ў лістападзе Беларусь чакаюць выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў, а ў наступным годзе прэзыдэнцкая кампанія. Свабода сабрала парады да выбараў ад старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай. Націсьніце і даведайцеся, як правільна хадзіць на выбары ў Беларусі.
Мы ў сацыяльных сетках
Радыё Свабода © 2019