Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эпітафія


Яцэк Мальчэўскі «Сьмерць Эленаі» (1907)
Яцэк Мальчэўскі «Сьмерць Эленаі» (1907)

Ён быў старэйшы больш, чым на дзесяць гадоў. Мэтанакіравана прыйшоў на другі курс інстытуту з нейкае пасады, бо не меў належнай адукацыі, каб рухацца вышэйшай.

Каржакаваты і шырокі, як цяжкаатлет. Сьмяяліся, мо не пралезе ў танк на вайсковай падрыхтоўцы.

Пакінуўшы першую жонку, пабраўся з прыгажуняй у чырвоным бэрэціку, нарадзілася дзяўчынка за час навучаньня.

Па юбілейным датам выпуску сустракаемся ўсе разам. Размаўляю па тэлефоне, каб прыйшоў у наступную нядзелю, бо хлопцаў усе меней. Быццам не адмаўляецца.

Страшная навіна ў сераду. Сканаў.

Не схацеў, каб аднялі нагу, не даў згоды. Жонка ягоная даходзіла ў інвалідным вазку. Даглядзеў.

І мужна пазьбег такое долі.

Ала Жак

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG