Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Немагчыма ня верыць


Джон Генры Долф, «Кошкі-мышкі»
Джон Генры Долф, «Кошкі-мышкі»

Ля вогнішча Максім Клімковіч апавядае, як з Уладзіславам Ахроменкам прыехалі на Чарнігаўшчыну пісаць раман. Пасяліліся на хутары. А там ёсьць малыя гаспадары — мышы. І госьці хвастатых ня ўсьцешылі. Падыходзяць Максім і Слава (цьвярозыя) да стала перад вакном, а на падваконьні маленькае мышаня пішчыць і незадаволена махае на іх лапкай.

— Максім, ды што ты выдумляеш?! Якое мышаня будзе на вас лапкай махаць?! Шкада, няможна ўжо ў Славы спраўдзіць… — не вытрымліваю я.

А пазьней разумею, што каб у Славы запыталася, дык мышаня ня толькі б лапкай махала, але і гукала: «Жыве Беларусь! Слава Украіне!»

А ў такое немагчыма ня верыць.

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG