— Мы Беларусію далучым да Расеі!
Валера піў дзясяты дзень. Разам з калегамі прыгнаў з Екацярынбургу транспартны самалёт на рамонт у Менск.
Валеру варта было б за такія заявы выкінуць з бару. Але ўсе разумелі, што маёр вайсковай авіяцыі Расеі быў ужо ў той стадыі, калі ледзь варушыў мазгамі.
Валеру закарцела ў прыбіральню, а тая занятая. Валера пайшоў у суседні двор. І паліў сьцяну Камітэту дзяржаўнага кантролю. Выйшаў чалавек у пагонах: «Ты зараз замыеш за сабой, альбо я твае дакумэнты перашлю твайму камандаваньню». Валера паслухаў беларускага чалавека ў пагонах. І зацёр сьцяну — як кармічны акт адплаты за свой язык.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org