Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскі суд адмовіўся заводзіць справу супраць Лукашэнкі


Аляксандар Лукашэнка, ілюстрацыйнае фота
Аляксандар Лукашэнка, ілюстрацыйнае фота

Адказ з суду атрымала заяўніца, якая падавала скаргу на Аляксандра Лукашэнку.

Пра тое, што 20-гадовая студэнтка менскага ВНУ Лізавета падала ў суд скаргу на Аляксандра Лукашэнку, стала вядома ў пятніцу 9 жніўня.

Тэкст скаргі быў апублікаваны ў Telegram-канале «Выборы. Беларусь». У ёй гаварылася, што прызначэньне выбараў на 17 лістапада скараціла чатырохгадовы тэрмін паўнамоцтваў Палаты прадстаўнікоў ня менш як на 10 месяцаў. На думку заяўніцы, гэта не дазволіць ёй балятавацца ў якасьці кандыдаткі ў дэпутаты.​

У судзе Ленінскага раёну Менску Свабодзе пацьвердзілі, што такая скарга сапраўды была зарэгістраваная. 12 жніўня суд вырашыў адмовіць Лізавеце ў завядзеньні грамадзянскай справы супраць Аляксандра Лукашэнкі.

«Паколькі Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь зьмяшчае вычарпальны сьпіс прычын для звароту ў суд са скаргай у пытаньнях падрыхтоўкі і правядзеньня выбараў і абскарджванае рашэньне носіць нарматыўны характар, суд лічыць, што ў завядзеньні грамадзянскай справы належыць адмовіць з прычыны непадведамнасьці», — гаворыцца ў адказе суду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG