Расказваю калегу, паэту і журналісту Віктару Сямашку пра нядаўні візыт на Расоншчыну. Сярод іншага пра цікавую сядзібу Гласкаў у Расонах. Шкада яе, такі прыгожы будынак, амаль палац, і занепадае.
— О, ведаю я тую сядзібу, неяк у ёй ледзь не заначаваў з жонкай, — кажа Віктар. — Тады яшчэ там быў нейкі цэнтар дзіцячай творчасьці. Зайшлі аглядаць у сярэдзіну, пакуль аглядалі-хадзілі — нас зачынілі. Добра, што знайшлі на стэндзе нумар тэлефона. Патэлефанавалі. Прыйшла нас вызваляць жанчына і жартуе: Гэта вас пан Гласка не адпускаў.
Віктар прызнаецца, што тады яны моцна перапужаліся. А вось мне б такую прыгоду!
Алесь Аркуш
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org