Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вёска


Фёдар Васільеў, «Вёска» (1869)
Фёдар Васільеў, «Вёска» (1869)

«Пайду ў вёску» — так кажу я сам сабе апошнім часам, калі зьбіраюся наведваць могілкі. Амаль уся вёска ўжо там, у зямлі. Падоўгу ўглядаюся ў фоткі і выявы на помніках: бы вітаюся з кожным, як некалі ў дзяцінстве, а зь іншымі — усяго пару год таму.

З галавы не выходзіць расповед сябра, які вазіў сваю маці незадоўга да сьмерці на яе малую радзіму пад Калугу. Нават дальняя дарога ў няблізкі сьвет ня стала перашкодай настальгічнаму памкненьню немаладога чалавека! Прыехалі, а на месцы матчынай вёскі — лес. І толькі па рэштках падмуркаў ды рэдкіх яблынях можна яшчэ здагадацца, што там калісьці жыў чалавек.

Уладыслаў Таянка

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG