«Получай колбаску, город!» Калі беларускія газэты пісалі такое? ТЭСТ

«Получай колбаску, город!» Калі беларускія газэты пісалі такое? ТЭСТ

Ці зможаце вы адрозьніць цытаты зь беларускіх дзяржаўных выданьняў савецкага часу ад таго, што публікавалася ў апошнія некалькі гадоў? Праверце сябе.

ВАШ ВЫНІК: 2 з 5

Паспрабаваць яшчэ раз

Так, вядома ж! Першая цытата з газэты «Звезда» за 27 лютага 1925 году. Тады яна яшчэ выдавалася па-расейску. Другая — з выданьня «Вечерний Могилёв» за 2 жніўня 2019 году. Цяжка ўявіць легальную газэту ў БССР 1920-х, якая б пісала, што «адстойвае хрысьціянскія каштоўнасьці» — што б гэта ні значыла.

Ну не! Першая цытата з газэты «Звезда» за 27 лютага 1925 году. Тады яна яшчэ выдавалася па-расейску. Другая — з выданьня «Вечерний Могилёв» за 2 жніўня 2019 году. Цяжка ўявіць легальную газэту ў БССР 1920-х, якая б пісала, што «адстойвае хрысьціянскія каштоўнасьці» — што б гэта ні значыла.

Наадварот! Тэксты крыху падобныя стылем, але ў другой цытаце працаваць трэба ў адпаведнасьці з указаньнямі «таварыша Сталіна», а не Аляксандра Лукашэнкі. А яшчэ другая цытата напісаная клясычным правапісам — менавіта так выходзіла тады газэта «Зьвязда», і назву яе таксама пісалі зь мяккім знакам. Гэта нумар за 8 студзеня 1932 году. А першая цытата — гэта ўжо «Звязда» за 16 красавіка 2016 году.

Правільна! Тэксты крыху падобныя стылем, але ў другой цытаце працаваць трэба ў адпаведнасьці з указаньнямі «таварыша Сталіна», а не Аляксандра Лукашэнкі. А яшчэ другая цытата напісаная клясычным правапісам — менавіта так выходзіла тады газэта «Зьвязда», і назву яе таксама пісалі зь мяккім знакам. Гэта нумар за 8 студзеня 1932 году. А першая цытата — гэта ўжо «Звязда» за 16 красавіка 2016 году.

Не, у другой цытаце ёсьць моўны знак, які дакладна паказвае, што менавіта яна з 1935 году, а не з сучаснай дзяржаўнай прэсы. Гэта слова «мЕнскіх». Сталіцу Беларусі перайменавалі зь Менску ў Мінск толькі 29 ліпеня 1939 году пастановай Вярхоўнага Савету БССР. Прычыны такой зьмены не абвяшчаліся.

Першая цытата – з газэты «Рэспубліка» за 30 траўня 2019 году. Другая – з газэты «Звязда» за 1 красавіка 1935 году.

Правільна! У другой цытаце ёсьць моўны знак, які дакладна паказвае, што менавіта яна з 1935 году, а не з сучаснай дзяржаўнай прэсы. Гэта слова «мЕнскіх». Сталіцу Беларусі перайменавалі зь Менску ў Мінск толькі 29 ліпеня 1939 году пастановай Вярхоўнага Савету БССР. Прычыны такой зьмены не абвяшчаліся.

Першая цытата – з газэты «Рэспубліка» за 30 траўня 2019 году. Другая – з газэты «Звязда» за 1 красавіка 1935 году.

Правільна! Першы кавалак тэксту – з газэты «Звязда» за 4 красавіка 1937 году. А пагрозьлівая цытата ў другім кавалку ўжо ня зь Ёсіфа Сталіна, а з Аляксандра Лукашэнкі – таксама ў «Звяздзе», але за 10 красавіка 2015 году.

Не, якраз першы кавалак тэксту – з газэты «Звязда» за 4 красавіка 1937 году. А пагрозьлівая цытата ў другім кавалку ўжо ня зь Ёсіфа Сталіна, а з Аляксандра Лукашэнкі – таксама ў «Звяздзе», але за 10 красавіка 2015 году.

Правільна! У 1930-я гады экзіт-полаў на выбарах яшчэ не было нідзе. Таму газэта «Звязда» цытуе агенцтва БЕЛТА ў першым кавалку ў нумары за 16 кастрычніка 1938 году. Другі кавалак таксама са «Звязды», але ўжо за 24 сакавіка 2014 году.

Не, у 1930-я гады экзіт-полаў на выбарах яшчэ не было нідзе. Таму газэта «Звязда» цытуе агенцтва БЕЛТА ў першым кавалку ў нумары за 16 кастрычніка 1938 году. Другі кавалак таксама са «Звязды», але ўжо за 24 сакавіка 2014 году.

Правільна! Першы кавалак – з газэты «Советская Белоруссия» за 28 сакавіка 1945 году. Гэта відаць па тым, што згадваецца тагачасная Баранавіцкая вобласьць, якой цяпер няма ў адміністрацыйным падзеле Беларусі. Другая цытата – з выданьня «Вечерний Могилёв» за 15 ліпеня 2019 году.

Не, магчыма вас падмануў ваяўнічы тон гэтага тэксту з выданьня «Вечерний Могилёв» за 15 ліпеня 2019 году. Але менавіта першы кавалак – з газэты «Советская Белоруссия» за 28 сакавіка 1945 году. Гэта відаць па тым, што згадваецца тагачасная Баранавіцкая вобласьць, якой цяпер няма ў адміністрацыйным падзеле Беларусі.

Не, гэта другі кавалак – з газэты «Знамя Юности» за 11 студзеня 1991 году. Хоць у Беларусі дагэтуль засталося прынамсі адно сельскагаспадарчае прадпрыемства пад назвай «Заветы Ильича», яно месьціцца ў Петрыкаўскім раёне. А той калгас зь Лідчыны ад 2002 году ўжо прыватнае ўнітарнае аграрнае прадпрыемства «Ёдкі».

Першы тэкст – з газэты «СБ. Беларусь Сегодня» за 6 сакавіка 2019 году.

Правільна! Другі кавалак – з газэты «Знамя Юности» за 11 студзеня 1991 году. Хоць у Беларусі дагэтуль засталося прынамсі адно сельскагаспадарчае прадпрыемства пад назвай «Заветы Ильича», яно месьціцца ў Петрыкаўскім раёне. А той калгас зь Лідчыны ад 2002 году ўжо прыватнае ўнітарнае аграрнае прадпрыемства «Ёдкі».

Першы тэкст – з газэты «СБ. Беларусь Сегодня» за 6 сакавіка 2019 году.