Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гаспадар


Альбэрт Анкер «Стары чалавек п’е гарбату» (1895)
Альбэрт Анкер «Стары чалавек п’е гарбату» (1895)

Неяк я прыгатаваў гарбату. Адрэзаў лустачку хлеба. Сабраўся памазаць яе мёдам, i тут пазванiў тэлефон. Тэлефон быў у залi. Пайшоў туды. Пагаварыў са знаёмым, вярнуўся на кухню: гарбата стаiць, а хлеба няма. Падумаў, мо куды сунуў i запамятаваў. Чаго ня зробiш па-старэчы. Пачаў заглядаць ва ўсе шуфлядкi, нават у маразільнiк зазiрнуў. Анiдзе. Цi я зьвiхнуўся, думаю, цi гаспадар пасялiўся у хаце, як казала бабуля, калi што губляла. Аж млосна стала.

Падышоў да адчыненага вакна: стракатая птушка ёрзалася з маёй лустай хлеба на пажарнай лесьвiцы. У мяне ад сэрца адышло: значыць, яшчэ ня зьехаў з глузду!

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG