Адзін зь іх казаў, што баіцца мяне (хоць і лічыць тое абсурдным).
А іншы пісаў, што мае лісты — нібыта букеты канваліяў, якія раптоўна занесьлі ў пакой.
Яшчэ адна адкрывала мне прыватныя, сьмешныя і незвычайныя дэталі ўласнага жыцьця (а сябрам пісала, што я страшны чалавек).
Іншы прызнаваўся, што ў ягоным уяўленьні я падобная да гатычнага сабору (які яму хочацца дабудаваць).
А зусім нядаўна адзін зь іх зычліва паведаміў, што хацеў забіць мяне, ня раз і ня два (але шторазу перадумваў).
І я ўсьвядоміла, што займаюся небясьпечнай працай. Я рэдагую творы іншых людзей.
І галоўнае, мне падабаецца.
Аляксандра Макавік
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org