Гутарка Юрыя Дракахруста пра маскоўскія пратэсты з аглядальнікам расейскай службы Радыё Свабода Яраславам Шымавым.
Сьцісла:
- Гэтыя пратэсты паводле маштабаў найбольш набліжаюцца да пратэстаў 2011-2012 году.
- Летась былі пратэсты супраць падвышэньня пэнсійнага ўзросту, але там не было ні такога гвалту, ні такога эмацыйнага ўсплёску
- Цяперашнія пратэсты, як і ў 2011-2012 гадах — чыста палітычныя.
- Гарадзкая Дума Масквы мала што вырашае, але нават і тут ставяць шлягбаум, частку маскоўскай і піцерскай публікі гэта абурыла
- Зьмянілася сацыяльная структура маскоўскага пратэсту ў параўнаньні з 2011-2012 гадамі, сярод пратэстоўцаў стала значна больш моладзі, якую мабілізоўваў Навальны ў апошнія гады
- Паводле апытаньняў Лявада-цэнтру, гатовыя ўдзельнічаць пратэстах ад 25% да 30%. Сярод тых, хто падтрымлівае пратэсты, ня толькі крэатыўная кляса
- Сацыяльная база пратэсту пашыраецца, пратэст менш закапсуляваны
- Расейская ўлада дрэйфуе ў бок дубіначна-сілавы
- Рэжым пераапрануўся ў камуфляж і яшчэ больш начышчае вайсковыя боты.
- Гэта лёгіка эвалюцыі аўтарытарных рэжымаў. «Чорныя палкоўнікі» у Грэцыі ў ХХ стагодзьдзі напачатку, пасьля перавароту, практыкавалі кропкавыя рэпрэсіі. А бліжэй да канца рэжыму там ужо і танкамі змагаліся са студэнцкімі дэманстрацыямі.
- З цягам часу такія рэжымы зьвярэюць.
- У Расеі краіна больш стракатая, чым у Беларусі. У Расеі ўвесь час узьнікаюць бурбалкі пратэсту . Расею больш складана цалкам зачысьціць, у Беларусі піраміда кантролю і будуецца прасьцей, і трымаецца больш моцна.
- У Расеі ўжо не адчуваецца «ручнога» кіраваньня.
- У мяне скептычнае стаўленьне да праецыраваньня на Беларусь досьведу іншых краін. На большую частку пытаньняў, а ці можа ў Беларусі быць, як у..., мой адказ — не, бо Беларусь — іншая краіна.
- У параўнаньні з Крымам трэба падвышаць стаўку, каб зрабіць уражаньне. Фігуральна кажучы, трэба ўзяць Вашынгтон. Тады ён бы стаў ня тое што пажыцьцёвым, а вечным прэзыдэнтам. А ў варыянту анэксіі Беларусі няма нават таго сымбалічнага капіталу, які быў у Крыму.