Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Моцарт і лесьвічная «клетка»


Генры Нэлсан О’Ніл «Апошнія гадзіны Моцарта» (1849)
Генры Нэлсан О’Ніл «Апошнія гадзіны Моцарта» (1849)

Небывалае ўражаньне: тое самае, як зайсьці ад сьляпучага сонца ў пакой. На час робісься невідушчым. Але калі заходзіш ў пад’езд старога дома, а ў навушніках — Моцарт, то раптам разумееш, што гэтай музыцы тут не стае месца, што яна ўвокамгненна запаўняе сабою прастору. І вось ужо сьцены галосяць, і музыка нябачнай хваляй зносіць усё на сваім шляху: поручні, вокны, шурпатыя сьцены ды замкнутыя глухія дзьверы. І ужо няма тут ані пылу, ані друзу колішняга рамонту, зьнікае пах капусты і яечні, распускаюцца ў паветры сварлівыя галасы, як, урэшце, і мілосныя. Зьнікае ўсё. Моцарт — шпаркая залева. Моцарт узводзіць на руінах зіхатлівы палац.

Вольга Бабкова

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG