Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыўда


Джон Гербэрт Іўлін Партынгтан «Хлопец вудзіць рыбу» (1867)
Джон Гербэрт Іўлін Партынгтан «Хлопец вудзіць рыбу» (1867)

У дзяцінстве я кожны год улетку езьдзіў са сваякамі да цёткі ў палескую вёску. Там мне найбольш падабалася лавіць рыбу ў затоцы ля цётчынай хаты. Але аднойчы адбылося тое, чаго я аніяк не чакаў. У той «чорны» для мяне дзень суседчын кот выцягнуў з адкрытага слоіка злоўленую мной рыбку і з асалодай зьеў яе. Мне было так крыўдна, што я ў сьлязах пабег да сваякоў, выкрыкваючы штосьці накшталт: «Вось нягоднік, навошта ж красьці маё-ё-ё-ё?! Узяць бы цябе за шкірку — і кінуць у затоку!» Мяне тады ледзь супакоілі, а наступнага дня праблема была вырашана вельмі проста — накрыўкай на слоіку юнага небаракі-рыбака.

Эдуард Дубянецкі

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG