Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мазырскі пэнсіянэр скінуў дзьвюх котак з 9-га паверху. Завялі крымінальную справу


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу 69-гадовага жыхара Мазыра за жорсткае абыходжаньне з жывёламі (ч.1 арт. 339-1 КК), а таксама за невыкананьне ўмоваў прэвэнтыўнага нагляду.

Як сьцьвярджаюць сьледчыя, 10 ліпеня падазраваны знаходзіўся ў кватэры былой жонкі, у якой жылі дзьве коткі. Ён вырашыў выкінуць жывёлаў з 9-га паверху, бо «вельмі раздражняла мяўканьне». У 2015 годзе мужчына ўжо быў судзімы за крадзеж, знаходзіцца пад прэвэнтыўным наглядам.

Адна котка зламала хрыбет, другая не пацярпела. Падазраванаму пагражаюць грамадзкія або папраўчыя работы, штраф або арышт за жорсткае абыходжаньне з жывёламі, а таксама да 1 году турмы, калі парушэньне ўмоваў прэвэнтыўнага нагляду паўторыцца двойчы цягам году.

Ад нядаўняга часу правы жывёлаў рэгулююцца асобнымі артыкуламі Адміністрацыйнага і Крымінальнага кодэксаў Рэспублікі Беларусь. Першы прадугледжвае пакараньне ў выглядзе папярэджаньня або штрафу, другі — арышту.

Крымінальная адказнасьць за жорсткае абыходжаньне з жывёламі набыла сілу ў 2015 годзе. Тады ж супрацоўнікі міліцыі атрымалі права складаць пратаколы і прыцягваць да адказнасьці. Падстава — чалавек зьдзекуецца з жывёлы наўмысна і з падкрэсьленай жорсткасьцю. Але беларусы сабралі дзьве тысячы подпісаў за яшчэ больш жорсткія пакараньні жывадзёрам, просьбу абяцалі ўлічыць пры дапрацоўцы заканадаўства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG